Напярэдадні Дня сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці вучні пачатковых класаў наведалі машына-трактарны двор, дзе пазнаёміліся з разнастайнай тэхнікай, якая выкарыстоўваецца на палях і фермах гаспадаркі.
А яшчэ навучэнцы нашай школы прынялі ўдзел у акцыі "Чысты пасёлак". У межах акцыі прыбралі лісце, смецце. Гэта добрая традыцыя, калі навучэнцы аб'ядноўваюцца дзеля агульнай мэты: зрабіць прыгожай і чыстай сваю малую радзіму.