Больш за 70 удзельнікаў з'ехаліся на лыжаролерны фестываль у Баранавічы. Ён прысвечаны святу горада і прайшоў у парку "Натхнёныя Перамогай" 18 мая. На лыжаролерную трасу выйшлі ўдзельнікі ўсіх узростаў, пачынаючы ад 12 гадоў і заканчваючы 70+. Сярод спартсменаў была каманда і нашай школы.