17-18 студзеня ў аграгарадку Мір прайшлі абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. З усёй вобласці прыехалі дзеці паказаць сваю лыжную падрыхтоўку і снайперскія навыкі.
Каманда Баранавіцкага раёна, складзеная з навучэнцаў Мірскай сярэдняй школы, у агульнакамандным заліку заняла другое месца.
Усе сілы аддалі барацьбе ўдзельнікі спаборніцтваў. У індывідуальных гонках прызёрамі сталі:
Бушыла Станіислаў – І месца ў малодшай узроставай групе;
Круглов Николай – ІІ месца ў малодшай узроставай групе;
Левашова Виталина – ІІ месца ў сярэдняй узроставай групе;
Бушило Захар – ІІІ месца ў сярэдняй узроставай групе;
Ясюк Артём – І месца ў старэйшай узроставай групе;
Круглов Иван – ІІ месца ў старэйшай узроставай групе;
Кравченко Александра – ІІ месца ў старэйшай узроставай групе.
У эстафетах ў напружанай барацьбе старэйшая ўзроставая група заваявала - І месца, сярэдняя група - ІІ месца, малодшая група - ІІІ месца.
Віншуем! Вы малайцы!