Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.12.18

Новы год імчыцца...

Доўгачаканыя навагоднія святы яшчэ наперадзе, але ў школе закончылася другая вучэбная чвэрць, і дзеці адзначылі гэту цудоўную падзею. Учора прайшоў навагодні ранішнік у ДК аг.Мір для вучняў пачатковых класаў. Як заўсёды, казачнае прадстаўленне нікога не пакінула абыякавым, а гульні каля прыгажуні-елкі яшчэ больш паднялі настрой малышам. Большая частка артыстаў - навучэнцы і выпускнікі нашай школы, што асабліва прыемна. Вялікі дзякуй за свята калектыву Дома культуры! Жадаем здароўя і творчых поспехаў у новым годзе!

Вечар адпачынку ў школе адбыўся для старэйшых школьнікаў. І гэты вечар быў сапраўды навагоднім і вясёлым з гульнямі, песнямі, танцамі, гумарам цудоўнай тэатральнай пастаноўкай і падарункамі! Дзякуй вялікі арганізатарам, артыстам і ўдзельнікам! (фота)