Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.10.18

Помнік героям

16 кастрычніка ў скверы імя двойчы Героя Савецкага Саюза лётчыка Міхаіла Сцепанішчава на вул. Кірава ў г. Баранавічы быў усталяваны памятны знак у гонар лётчыкаў-герояў, чыімі імёнамі названыя вуліцы нашага горада. Гэтая выдатная ідэя была ўвасоблена, дзякуючы намаганням многіх неабыякавых людзей. Сярод іх - былы дырэктар нашай школы Аляксандр Мікалаевіч Жук, які распрацаваў эскіз памятнага знака, тэкст надпісу. Баранавіцкі майстар мастацкага кавання Мікалай Траяновіч выканаў эскіз ў метале. Вельмі радуе, што памяць пра нашых герояў не сыходзіць разам з імі. Асабліва сімвалічна гэта ў  Год малой радзімы.