Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.10.18

Дзень самакіравання ў школе

Сёння, напярэдадні Дня настаўніка,  ў школе свята. Вучні старанна рыхтаваліся і павіншавалі сваіх настаўнікаў з вялікай любоўю і цеплынёй. Кожны клас выпусціў святочную сценгазету са шчырымі словамі падзякі настаўнікам за іх пачэсную працу. А яшчэ вучні сваімі сіламі падрыхтавалі мастацкія нумары, у выніку атрымаўся вельмі цікавы і прыгожы канцэрт. Дзякуй усім за добрыя словы, усмешкі і, вядома, кветкі!
Акрамя таго, па традыцыі, у гэты дзень дзеці ўзялі на сябе самакіраванне школай. Вучні старэйшых класаў правялі ўрокі, назіралі за парадкам. Хочацца адзначыць, што сёння ў школе было незвычайна ціха і спакойна:) (фота)