Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.04.26

"Навуковыя выхадныя" ва УА "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк"

Навучэнцы нашай школы ў складзе раённай групы наведалі адукацыйны праект "Навуковыя выхадныя" ва УА "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк". Падчас удзелу ў праекце юнакі і дзяўчаты змаглі на час выйсці за рамкі звычайных урокаў. Замест парты - лабараторыя, замест падручніка - рэальныя задачы з інжынернай экалогіі, авіякасмічных тэхналогій і энергетыкі будучыні. Навошта гэта патрэбна? Каб кожны падлетак змог адказаць сабе на пытанне: "Ці маё гэта?" Праект дапамагае свядома падысці да выбару далейшага навучання, ВНУ і будучай прафесіі. Галоўны вынік - не проста навыкі, а жывое натхненне і разуменне, куды рухацца далей!