Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.04.26

Небяспека выпальвання сухой расліннасці

Увесну і ў пачатку лета, калі трава яшчэ сухая, дастаткова адной іскры, каб агонь імкліва распаўсюдзіўся на вялікі пляц. Парывы ​​ветру ўзмацняюць распаўсюджванне полымя, і бяскрыўднае на першы погляд выпальванне можа за лічаныя хвіліны ператварыцца ў маштабны пажар.

Выпальванне сухой расліннасці як на землях агульнага карыстання, так і на землях, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, строга забаронена заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні правіл пажарнай бяспекі забараняюць выпальванне сухой расліннасці на карні на прыдамавой тэрыторыі, зямельных участках, прадстаўленых для вядзення калектыўнага садоўніцтва або дачнага будаўніцтва. У дадзеным выпадку адміністрацыйная адказнасць надыходзіць у адпаведнасці з артыкулам 24.36 КаАП і штраф да 5 базавых велічыняў. Калі ж парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі пацягнула ўзнікненне пажару, пашкоджанне або знішчэнне чужой маёмасці, то за гэта прадугледжаны штраф ад 5 да 30 базавых велічыняў.

Выпальванне сухой травы наносяць сур'ёзныя страты навакольнаму асяроддзю. Пры гарэнні знішчаецца каранёвая сістэма раслін, што прыводзіць да збяднення глебы і гібелі ўрадлівага пласта. Разам з травой гінуць карысныя парасткі, насякомыя і жывёлы.

Не менш небяспечныя наступствы выпальванняў для маёмасці і жыцця людзей. Агонь лёгка можа перакінуцца на жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы ці хлявы з жывёламі. У выніку такіх пажараў не толькі знішчаюцца будынкі, але і ўзнікае рэальная пагроза здароўю і жыццю людзей. Гісторыя ведае нямала прыкладаў, калі нядбайна ці наўмысна кінутая ў сухую траву запаленая запалка прыводзіла да маштабнага ўзгарання.

За мінулы перыяд 2026 года на тэрыторыі Баранавіцкага рэгіёну зафіксавана 23 выпадкі загарання ў прыродных экасістэмах, з іх 18 выпадкаў - гэта загаранне травы і кустоў.

Для таго, каб пазбегнуць бяды, неабходна выконваць наступныя рэкамендацыі:

- Ні ў якім разе не паліце ​​траву.

- Не пакідайце падпалены агонь без нагляду. Старанна тушыце недакуркі і запалкі перад тым, як выкінуць іх.

- Калі вы заўважылі пажар - не праходзьце міма. Невялікае ўзгаранне вы зможаце патушыць самастойна. Пры тушэнні падручнымі сродкамі можна збіваць полымя з кромцы пажару звязкам прутоў або галінак лісцяных дрэў, або ж закідваць кромку пажару пяском.

- Патушыўшы пажар, не сыходзьце датуль, пакуль не пераканаецеся, што агонь не разгарыцца зноў.

- Калі ж вы разумееце, што самастойна пагасіць полымя не атрымаецца, неадкладна паведаміце аб тым, што здарылася ратавальнікам па тэлефоне 101 або 112, а таксама паспрабуйце як мага хутчэй пакінуць месца пажару.

- Будзьце асцярожныя з агнём! Ваша бяспека залежыць ад вас.