Субота выдалася па-сапраўднаму святочнай! У ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» прайшоў конкурс «Міс Вясна - 2026». Гэта была сапраўдная зорная гадзіна: шыкоўныя ўборы, запальныя выступленні і мора пазітыву.
Удзельніцы даказалі, што ў нашай школе вучацца не проста разумніцы, але і сапраўдныя артысткі і прыгажуні. Дзякуем усім за падораны вясновы настрой! А пераможцам - нашы гучныя авацыі!















