Сёння, 19.03.2026, прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Вясновыя канікулы ў бяспецы». Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга в. Новая Мыш В.Картавіцкі пагаварыў з бацькамі аб выхаванні падрастаючага пакалення ў веры і любові, супрацоўнік Баранавіцкага РАУС Вятошкін К.В. распавёў аб небяспеках у сетцы Інтэрнэт, аб дзіцячым дарожна-транспартным траўматызме. Педагог-псіхолаг Сакалова Т.С. закранула тэму прафілактыкі суіцыдальных паводзінаў. Педагог-арганізатар Шыла В.С. расказала аб дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. Кіраўніцтва школы нагадала законным прадстаўнікам аб важнасці захавання бяспечных правіл паводзін на канікулах, пагаварыла аб прынцыпах здаровага харчавання дзяцей і падлеткаў.






