05.02.2026 інспектар па справах непаўналетніх Папко А.В. правяла прафілактычную гутарку з навучэнцамі, прысвечаную пытанням падлеткавай злачыннасці. Падчас лінейкі яна абмеркавала з дзецьмі прычыны і наступствы правапарушэнняў сярод моладзі, а таксама важнасць захавання закона і павагі да навакольных.
Папко А.В. акцэнтавала ўвагу на тым, як важна рабіць свядомы выбар і пазбягаць уплыву негатыўных фактараў. Інспектар прывяла прыклады рэальных сітуацый, з якімі сутыкаюцца падлеткі, і расказала аб тым, якія меры адказнасці могуць рушыць услед за ўчыненне злачынстваў.

Сёння, 06.02.2026, з навучэнцамі ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. А. Чакмянёва» праведзена інфармацыйна-тлумачальная работа аб наступствах і недапушчальнасці ўчынення супрацьпраўных дзеянняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту, растлумачаны правілы знаходжання непаўналетніх на іх. Дзецям было расказана аб недапушчальнасці перамяшчэння пры ўсталяваных складаных умовах надвор'я (адмоўная тэмпература, галалёд, снегапад і інш.) на роварах, мапедах і СПМ. Акцэнтавана ўвага на выкарыстанні святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак і ва ўмовах недастатковай бачнасці.


