Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

05.02.26

Пасвячэнне ў чытачы

Сёння ў Мірскай школе стала на 8 чытачоў больш. У бібліятэку завіталі вучні 1-га класа. Там іх сустракала бібліятэкар Альшэўская Наталля Леанідаўна з Міккі Маўсам і Бармалеем. Казачныя героі пагулялі з дзецьмі і навучылі іх правілам паводзін у бібліятэцы. Новыя маленькія чытачы выбралі сабе кнігі і часопісы, каб пачытаць дома з бацькамі. Вельмі хочацца спадзявацца, што дзеці з задавальненнем будуць наведваць школьную бібліятэку і не будуць забываць своечасова вяртаць кнігі. 

14 лютага - Міжнародны дзень кнігадарэння. У нашай школе пройдзе акцыя «Падары библіятэцы кнігу». Калі вы ўжо прачыталі кнігу, і яна ляжыць без дзела - у школьнай бібліятэцы яе з задавальненнем прымуць у дар.