23 студзеня 2026 года для навучэнцаў ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» была арганізавана экскурсія ў горад-герой Мінск.
Дзеці наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, дзе пазнаёміліся з этапамі станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь, з яе палітычнай сістэмай, з ключавымі дасягненнямі ў эканоміцы, культуры і спорце. Потым навучэнцы адправіліся на праспект Пераможцаў, каб наведаць Плошчу Дзяржаўнага флага. Незабыўныя ўражанні пакінула наведванне выставачнага цэнтра БелЭкспа.







