Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.12.25

Экскурсія на хлебазавод г. Баранавічы

18 снежня навучэнцы ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва" наведалі хлебазавод г. Баранавічы.Рабяты змаглі на свае вочы ўбачыць, як з простых зерняў нараджаецца духмяны хлеб, які кожны дзень з'яўляецца на нашым стале. Дзеці з цікавасцю назіралі за працай пекараў і тэхнолагаў, даведаліся пра розныя этапы вытворчасці - ад замесу тэсту да ўпакоўкі гатовай прадукцыі. Асаблівую ўвагу выклікаў аповяд аб якасці мукі і натуральных інгрэдыентах, якія выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве. Магчымасць паспрабаваць свежы хлеб і булачкі стала яркім момантам экскурсіі - густ і водар запомніліся надоўга.Экскурсія дапамагла дзецям зразумець важнасць працы людзей, якія штодзень забяспечваюць нас хлебам.Атрыманыя ўражанні будуць карысныя для фарміравання павагі да працы і беражлівых адносін да прадуктаў харчавання.Наведванне хлебазавода стала не толькі пазнавальнай, але і натхняльнай падзеяй. Дзеці вярнуліся з яркімі эмоцыямі, новымі ведамі і падзякай да людзей, якія ствараюць хлеб - сімвал жыцця і дастатку.