Навучэнцы ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р. А.Чакмянёва" прынялі ўдзел у вочным этапе , які праводзіўся ў Рэспубліцы Беларусь на базе УА "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк" Фондам падтрымкі гуманітарных навук "Мая гісторыя" і Тульскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам ім. Л.М.Талстога пры падтрымцы Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі.
У завочным этапе фестывалю прынялі ўдзел больш за 560 навучэнцаў устаноў адукацыі з усіх абласцей краіны. У вочны этап па выніках выканання творчага задання былі адабраны толькі 17 устаноў адукацыі. І сярод іх - Мірская сярэдняя школа!!!
Каманды фармаваліся метадам лёсавання, і навучэнцы з адной установы адукацыі знаходзіліся ў розных камандах, якія спаборнічалі паміж сабой.
Па выніках спаборніцтваў каманда, у якую ўваходзіў Бушыла Якаў (8 клас) (педагог - Пярвёнёнак В.В.), з творчым заданнем "Рэзанатар Гельмгольца" ўдастоена дыплома I ступені.



