У перыяд летніх канікулаў ДУА «Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва» запускае акцыю па зборы другаснай сыравіны «Хто, калі не мы?». Гэта выдатная магчымасць не толькі ачысціць свае дамы ад непатрэбных рэчаў, але і ўнесці ўклад у абарону навакольнага асяроддзя.
Кожная здадзеная бутэлька, слоік - гэта крок да чысцейшай планеты. Далучайцеся да нашай акцыі, каб зрабіць свет лепш!
Памятайце, што разам мы можам дасягнуць вялікіх вынікаў! Падзяліцеся інфармацыяй з сябрамі і сваякамі, і давайце зробім гэтае лета не толькі вясёлым, але і карысным для нашай планеты!
