Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.05.25

Акцыія "Дзень без тэлефонаў" у Мірскай школе

У Мірскай сярэдняй школе імя Героя Савецкага Саюза Р.А.Чакмянёва прайшла незвычайная і вельмі важная акцыя пад назвай «Адзін дзень без тэлефона». Мэтай гэтай ініцыятывы было прыцягненне ўвагі школьнікаў да праблемы празмернага выкарыстання гаджэтаў і паказ, колькі ўсяго цікавага і карыснага можна зрабіць, калі адкласці смартфон у бок.
Акцыя «Адзін дзень без тэлефона» стала выдатным напамінам аб тым, што сапраўднае жыццё, поўнае яркіх эмоцый і ўражанняў, адбываецца тут і зараз, а не на экране смартфона!

У рамках акцыі "Дзень без тэлефонаў" у 4 класе было арганізавана міні-палатачнае мястэчка і своеасаблівы пікнік. У палатках дзеці не толькі гулялі ў гульні, але і выконвалі розныя заданні навучальнага характару: лагічныя задачкі, літаратурную віктарыну, матэматычныя загадкі. Быць без тэлефонаў - гэта рэальна цікава і карысна!