1 чэрвеня стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя "Бяспечныя канікулы" ў Баранавіцкім рэгіёне
Якім павінна быць лета? Формула ідэальнага лета простая і немудрагелістая: лета павінна быць сонечным, смачным, вясёлым, паветраным і самае галоўнае - БЯСПЕЧНЫМ.
Хто больш за ўсё падвяргаецца рызыцы траплення ў НС у летні перыяд? Канешне, дзеці. Бо падчас канікулаў большую частку часу яны прадастаўлены самі сабе. Як вынік - значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах.
Каб летнія канікулы для дзяцей прайшлі без надзвычайных сітуацый і не былі азмрочаныя трагічнымі падзеямі, работнікі МНС правядуць рэспубліканскую інфармацыйна-прапагандысткую акцыю "Бяспечныя канікулы" і напоўняць вольны час дзяцей мноствам карысных мерапрыемстваў. Акцыя пройдзе з 1 чэрвеня па 31 жніўня ва ўсіх кутках Беларусі ў аздараўленчых і прышкольных лагерах. Яе мэта - папярэджанне ўзнікнення пажараў з прычыны дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей, навучанне правілам паводзін на вадаёмах.
У кожную лагерную летнюю змену ў госці да адпачываючых хлопчыкаў і дзяўчынак будуць прыязджаць ратавальнікі, каб унесці нотку бяспекі ў звыклы вольны час дзяцей.
Работнікі прапаганды МНС прапануюць дзецям не проста «урокі бяспекі», а максімальна сучасныя і займальныя мерапрыемствы: розныя квізы па паводзінах на вадзе і пажарнай бяспецы, віктарыны, экскурсіі па пажарных частках. Самыя кемлівыя і хуткія змогуць паўдзельнічаць у квэст-гульні "Шыфр бяспекі" і "Бяспека на вадзе", спартыўныя - бліснуць фізічнай формай у "Спартландыі бяспекі", таленавітыя - згуляць у тэатралізаваных паказах, а творчыя - зрабіць крэатыўнае сэлфі з атрыбутамі МНС.
Праз розныя гульнявыя формы дзеці атрымаюць веды па АБЖ, бо яны так неабходны, асабліва ў летні перыяд Дапамагаць работнікам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі АСВОД, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, часопіса "Юны ратавальнік" і інш.
МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі!
Ні ў якім разе не пакідайце малых без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін у вады, сачыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятайце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі.
Захаванне жыцця і здароўя дзяцей - гэта агульная задача ўсіх дарослых!
Бяспечнага Вам лета!