19 мая ў ДУА “Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва» адбыўся ўрачысты збор, прысвечаны Дню піянерскага сяброўства. Гэты дзень стаў асаблівым для вучняў 4 класа, якія былі прынятыя ў рады піянераў.
Падчас мерапрыемства навучэнцы 4 класа з гонарам паабяцалі быць вернымі сваім ідэалам, дапамагаць адзін аднаму і імкнуцца да ведаў. У гэты момант на тварах дзяцей можна было ўбачыць шчырыя эмоцыі - радасць, хваляванне і гонар за тое, што яны становяцца часткай вялікай і дружнай піянерскай сям'і. Педагогі і старэйшыя піянеры таксама падрыхтавалі віншавальныя словы для навічкоў. Яны расказалі пра значэнне піянерскай арганізацыі, пра тое, як важна быць актыўным, спагадным і гатовым прыйсці на дапамогу. Цяпер навучэнцы 4 класа з гонарам могуць насіць чырвона-зялёны гальштук і лічыцца паўнапраўнымі членамі піянерскай дружыны.




