Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.04.25

Экскурсія ў Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой"

Сёння навучэнцы ДУА "Мірская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Р.А. Чакмянёва" напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой". Вучні прайшлі па алеях Цытадэлі, ушанавалі памяць Герояў ля манументаў "Мужнасць" і "Смага". Адмысловае ўражанне на падлеткаў аказаў Музей абароны Брэсцкай крэпасці, у якім усе экспанаты сведчаць аб устойлівасці абаронцаў Крэпасці, чые імёны назаўжды ўпісаныя ў летапіс адвагі. У іх вачах чыталася ўсведамленне: гісторыя - гэта не проста старонкі падручніка, а лёсы рэальных людзей, якія падарылі нам мір. Няхай памяць аб Героях натхняе дзяцей на добрыя справы і любоў да роднай зямлі!