Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

19.03.25

Акцыя "За бяспеку разам!"

22 сакавіка ў Баранавіцкім рэгіёне стартуе акцыя "За бяспеку разам"

Статыстыка штогод сведчыць, што пераважнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жылых дамах з'яўляюцца бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або свядомае грэбаванне мерамі бяспекі.

Па стане на 18 сакавіка 2025 года ў Баранавіцкім рэгіёне адбылося 32 пажары, ахвярамі агню сталі 10 чалавек.

У мэтах павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва ў перыяд з 22 па 30 сакавіка ў Баранавіцкім рэгіёне пройдзе традыцыйная рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам". Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

У ходзе акцыі акцэнт будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг.

ВАЖНА: У рамках акцыі звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля можа любы жадаючы.

Таксама ратавальнікі службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама работнікі, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па прадухіленню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый і дзеянням у выпадку іх узнікнення.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюеце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых.

Прымайце ўдзел у акцыі і будзьце ў бяспецы!