Сёння навучэнцы 3, 4, 5, 6 класаў наведалі навагодні паказ у Цэнтры рамёстваў аг. Русіно. Героі казак правялі для дзяцей казачны квэст, падчас якога дзеці шукалі ў лесе літары, каб сабраць чароўную фразу "Дабро заўсёды пераможа зло". Гэтая фраза расчаравала Снягурку.
Мароз Іванавіч запрасіў юных памагатых у сваю чароўную хатку.
Там для дзяцей быў праведзены майстар-клас па вырабе магічнай свечкі.
Снягурачка і Мароз Іванавіч падарылі навучэнцам падарункі і пажадалі, каб усе іх жаданні споўніліся.









