Першы званок у школу - гэта пачатак новага этапу ў жыцці кожнага вучня. Гэты дзень напоўнены радасцю, хваляваннем і чаканнем. Школьны двор ажывае ад смеху і ўсмешак, а наперадзе - свет ведаў і новых адкрыццяў. Сёння, 02.09.2024, прайшла ўрачыстая лінейка "Добры дзень, школа!" На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Баранавіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Рудзь В.А., дэпутат раённага савета дэпутатаў 29 склікання, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Агракамбінат "Мір" Мініч А.В. да навучэнцаў, педагогаў і бацькоў з прывітальным словам, а таксама паднеслі ўстанове адукацыі падарункавыя сертыфікаты на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы.