Да 80-годдзя вызвалення Беларусі БелТА і часопіс "Беларуская думка" штомесяц прадстаўляюць праект "Коштам жыцця. Гісторыя аднаго подзвігу", які расказвае пра людзей, якія ваявалі на фронце, змагаліся ў падполлі або ў партызанах для таго, каб наблізіць светлы дзень вызвалення Беларусі. У чэрвеньскім нумары часопіса "Беларуская думка" выйшаў артыкул пра Р.А.Чакмянёва, Героя Савецкага Саюза, які загінуў 8 ліпеня 1944 года пры вызваленні Баранавіцкага раёна.
https://specreport.belta.by/victory80podvig_ognemet