Сёння, 08.07.2024, прайшло роўна 80 гадоў з дня несмяротнага подзвігу Героя Савецкага Саюза старшага лейтэнанта Рыгора Анатольевіча Чакмянёва.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 25 верасня 1944 гады старэйшы лейтэнант Рыгор Чакменёў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама ён быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалём "За адвагу".
Ён загінуў, вызваляючы Баранавіцкі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вучні ганарацца тым, што з нядаўняга часу школа носіць імя Героя.
Педагогаў, работнікаў школы, навучэнцаў, бацькоў аб'яднала павага да подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сабраўшыся разам ля брацкай магілы ў пасёлку Першамайскі, дзе і пахаваны Р.А.Чакмянёў, навучэнцы і педагогі Мірскай і Цешаўлянскай школ ушанавалі хвілінай маўчання ўсіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сёння, 08.07.2024, дырэктарам Андропаўскай ЦБС Т. Цюра на пошту школы быў высланы электронны варыянт раённай газеты "Заклік", дзе размяшчаецца артыкул "Несмяротны подзвіг земляка", у якім прадстаўлены матэрыялы нашай школы.