Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

20.06.24

Аздараўленчы лагер "Вясёлка". Дзень сяброўства

👫 Асноўным мерапрыемствам стала экскурсійная праграма "Салдацкі рэчмяшок", арганізаваны ў КК «Баранавіцкі краязнаўчы музей».
📌✏Экскурсавод на гэты раз запрасіла дзяцей у залу, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны, паказала салдацкае абмундзіраванне - рэчавы мяшок і расказала аб прадметах, якія былі ва ўсіх салдат: металічная кружка, кацялок, лыжка, мяшок з сухарамі, тушонка, запалкі , бялізна, плашч-палатка, патроны, пляшка, салдацкія лісты-трохугольнікі і алоўкі, якімі пісалі на фронце салдаты.
Дзеці даведаліся, што плашч-палатку выкарыстоўвалі салдаты для абароны, маскіроўкі, гэтак жа апраналі на галаву каскі або пілоткі.
Экскурсавод з гонарам расказвала дзецям аб імкненні салдат да Перамогі, цягавітасці, гераізме і адвазе абаронцаў Радзімы!
📌📎Было вельмі цікава і пазнавальна! Дзякуем супрацоўнікам музея за карысную і патрэбную для дзяцей інфармацыю.