Деці здзейснілі своеасаблівае падарожжа ў свет жывой прыроды. У гэты дзень асаблівая ўвага надавалася экалагічнаму выхаванню.
Пасля сняданку прайшла інфармацыйная гутарка сумесна з памочнікам урача УАЗ «Мірская АВОП» Сяргеевай Вікторыяй Дзмітрыеўнай «Насякомыя: карысць ці шкода».
На працягу дня з дзецьмі пагаварылі аб тым, што чалавек павінен жыць у гармоніі з прыродай, клапаціцца аб чысціні лясоў, палёў і лугоў, і як важна ахоўваць прыроду, часткай якой з'яўляемся і мы самі.
Затым адбыўся экалагічны ўрок "Таямніца лесу", віктарына "Зялёныя старонкі. Ахова навакольнага асяроддзя". Падчас мерапрыемстваў дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі.
🌸💐Далей іх чакаў конкурс малюнкаў: "Экалагічныя знакі", "Прырода і прыгажосць".