Пяты дзень у прышкольным лагеры дзённага знаходжання прайшоў вельмі хутка, цікава і яскрава!
✴ Традыцыйна раніца пачалася з агульнай лінейкі і зарадкі.
✴Затым дзеці адправіліся на тэматычную гутарку "Бяспечнае сонца" (сумесна з памочнікам урача УАЗ "Мірская АВОП" Вікторый Дзмітрыеўнай Сяргеевай), здзейснілі віртуальнае падарожжа "Дзіўныя месцы Беларусі". Даведаліся пра маленькія таямніцы прыроды, пабывалі ў Бюро надвор'я, паўтарылі правілы паводзін у лесе, знаёміліся з Чырвонай кнігай.
✴ Наведаўшы лыжаролерную трасу РФСК «Надзея», дзеці ўдзельнічалі ў мерапрыемствах спартыўнай гадзіны "Вясёлы мяч".
✴ Падведзены вынікі пераможцаў за адпаведнасць тэматыцы дня! 🏆а таксама праведзены экран настрою 👍