Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

31.05.24

Ура! Канікулы!

Сёння, 31.05.2024, ва ўстанове адукацыі адбылася лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года. З рук дырэктара Мядзведзік С.М. навучэнцы, якія актыўна ўдзельнічаюць на працягу навучальнага года ў розных справах, атрымалі падзякі і памятныя сувеніры. На лінейцы прысутнічаў старшы інспектар ДПС АДАІ Баранавіцкага РАУС Турок Р.М., які нагадаў дзецям аб асноўных правілах бяспечных паводзін на летніх канікулах: правілах паводзін на вадаёмах, на дарогах, у грамадскіх месцах, на аўтобусных прыпынках. Інспектар нагадаў аб небяспецы, якая можа чакаць у сетцы Інтэрнэт. Раман Мікалаевіч пажадаў дзецям бяспечных і цікавых канікулаў.