Сёння, 30.04 навучэнцы 5, 7, 10 класаў наведалі з экскурсіяй Адукацыйны Цэнтр Бяспекі МНС у г. Брэст. Для дзяцей быў праведзены ўрок па бяспецы, падчас якога яны вывучылі правілы паводзін пры пажары, на вадзе і правілы бяспечнага руху на дарозе.
А навучэнцы 8 класа наведалі сталіцу нашай Радзімы - г.Мінск. Праграма была вельмі насычаная і цікавая. Дзеці пабывалі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь, даведаліся, як жылі нашы далёкія продкі, агледзелі экспазіцыі на іншыя тэмы. Наступны пункт праграмы - прадстаўленне ў дэльфінарыі, прагулка па заапарку.