Сёння, 11.04.2024, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў ля помніка загінуўшым яўрэям прайшоў мітынг-рэквіем з удзелам старшыні Навамышскага сельскага выканаўчага камітэта Бажком В.В. У памяць аб загінуўшых былі прачытаныя вершы і прайшла хвіліна маўчання. Звяртаючыся да вучняў, Віталь Валер'евіч папрасіў быць вернымі гістарычнай памяці і ніколі не забывацца на тых, хто прынёс Перамогу на нашу зямлю.
У 3 класе прайшла гутарка "Гэта не павінна паўтарыцца...".