Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.04.24

Акцыя "Мы за здаровы лад жыцця"

11 красавіка ў рамках акцыі "Мы за здаровы лад жыцця" з мэтай прафілактыкі шкодных звычак сярод непаўналетніх праведзена гульня-віктарына "Зрабі свой выбар".

Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты падкрэслілі праблему павелічэння шкодных звычак сярод падлеткаў: асаблівае месца дзеці надаюць прывабнасці курэння электронных цыгарэт, ужывання энергетычных напояў, залежнасці ад сацыяльных сетак, брыдкаслоўе, парушэнне рэжыму сну.
Падчас абмеркавання былі зроблены высновы, што кожны чалавек сам павінен адказваць за свае дзеянні. Самае галоўнае, што ёсць у чалавека - гэта здароўе і важна яго захаваць. Для гэтага трэба адмовіцца ад шкодных звычак, імкнуцца весці здаровы лад жыцця, займацца спортам.