Сёння, 10 красавіка, у рамках ДНЯ АСАБІСТАЙ ГІГІЕНЫ сярод навучэнцаў 1-4 класаў праведзены тэматычныя гутаркі сумесна з памочнікам урача УАЗ «Мірская АВОП» Сяргеевай В. Д.
Дзеці ўспомнілі, што найпростыя правілы асабістай гігіены - гэта неабходнасць, якая стварае абарону для арганізма ад розных хвароб?
Галоўная наша мэта - асабістая гігіена!
Што трэба зрабіць:
- пачысці зубы перад сном (спадзяемся, раніцай з гэтым праблем няма);
- мой рукі перад кожным прыёмам ежы;
- мой рукі пасля кожнага наведвання туалета;
- правер стан сваіх пазногцяў на руках і нагах, пры неабходнасці падстрыгі, пачысці;
- правер чысціню сваіх рэчаў, пры неабходнасці памый.
І ПАМЯТАЙ: ТВАЕ ЗДАРОЎЕ - У ТВАІХ РУКАХ!