Дзень 9 красавіка ва ўстанове адукацыі аб'яўлены Днём спорту і здароўя.
🎯 Спаборніцтвы прайшлі пад дэвізам "Мы адна вялікая сям'я". Праграма "Вясёлых стартаў" была даволі насычанай.
Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі, дзе яны змаглі праявіць свае спартыўныя, разумовыя здольнасці і навыкі.
Дзеці спаборнічалі ў хуткасці, спрыце, уменні працаваць у камандзе. Спартыўны запал і жаданне дабіцца перамогі для сваёй каманды захоплівалі дзяцей настолькі, што яны не заўважалі таго, што адбываецца вакол. Усе імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі.
👍На спартыўнай пляцоўцы панавалі смех, шум і весялосць. Праведзенае спартыўнае свята згуртавала дзяцей, нікога не пакінула абыякавым. Удзельнічаючы ў "Вясёлых стартах", вучні адчулі сябе сапраўдным калектывам! Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!