Сёння, 16.03.2024, навучэнцы 9-10 класаў у рамках міжшкольнага факультатыва "Гатовы Радзіме служыць!" наведалі з экскурсіяй Баранавіцкі міжраённы аддзел дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Тут навучэнцы даведаліся пра актуальную інфармацыю аб рабоце супрацоўнікаў судовых экспертыз, агледзелі лабараторыі і памяшканні для правядзення экспертызы.