Сёння, у Дзень Канстытуцыі, навучэнцы 8-9 класаў атрымалі членскія білеты БРСМ з рук члена маладзёжнага парламента Булыгі В.В. Віншуючы хлопчыкаў і дзяўчынак, Вольга Віктараўна пажадала быць актыўным членам маладзёжнага аб'яднання, праяўляць толькі самыя лепшыя якасці грамадзяніна і чалавека.
Навучэнцы, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, атрымалі падарункавае выданне "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь"