Сёння нашу школу наведалі першы сакратар раённага камітэта "БРСМ" Карповіч В.У. і член маладзёжнага парламента ад Брэсцкай вобласці Булыга В.В. Яны сустрэліся з навучэнцамі 8-10 класаў. Булыга В.В. паінфармавала вучняў аб асаблівасцях электаральнай кампаніі - 2024. Карповіч В.У. расказала аб акцыях, рабоце студэнцкіх атрадаў, якія праводзяцца БРСМ, аб важнасці ўступлення ў арганізацыю. На сустрэчу быў запрошаны воін-інтэрнацыяналіст Скрабец С.А., які падзяліўся з навучэнцамі сваімі думкамі пра гонар, пачуццё патрыятызму і абавязак перад Айчынай.