Сёння ў 8 класе прайшла класная гадзіна "Еўфрасіння Полацкая - ігумення Полацкай зямлі". Навучэнцы даведаліся, што святую полацкую ігуменню часта згадваюць як асветніцу беларускіх зямель, якая заклала асновы кнігапісання і жаночай адукацыі. Еўфрасіння Полацкая адкрывала школы пры манастырах, бібліятэкі, іканапісныя і ювелірныя майстэрні. Дзялілася сваімі ведамі з вучнямі. Дапамагала ўрэгуляваць канфлікты паміж княствамі.
Прайшло амаль дзевяць стагоддзяў пасля смерці Еўфрасінні Полацкай, але і ў нашы дні вобраз асветніцы з'яўляецца сімвалам духоўнай сілы нацыі.
4 клас
2 клас
3 клас