Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

04.11.23

Нашай школе - 45! Час новых планаў!

Сёння, 04.11.2023, ДУА "Мірская сярэдняя школа" Баранавіцкага раёна адзначыла 45-гадовы юбілей. Школа гасцінна расчыніла дзверы гасцям, ветэранам педагагічнай працы, выпускнікам. У атмасферы цёплых успамінаў, добрага настрою, прыемных слоў і душэўных віншаванняў прайшлі юбілейны ўрок і святочны канцэрт. У гонар юбілею намеснікам старшыні райвыканкама Міхаілам Мікалаевічам Барысевічам, намеснікам начальніка аддзела па адукацыі Вольгай Уладзіміраўнай Воляк і дырэктарам Святланай Міхайлаўнай Мядзведзік была закладзена зорка на Алеі зорак. У зале гучалі словы віншаванняў, найлепшыя пажаданні і, вядома ж, былі ўручаны падарункі для развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.