Сёння ў школе прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" на тэму: "Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я - пачатак усіх пачаткаў". Навучэнцы 8-10 класаў прымалі ў сябе госцю: Бушыла Марыю Станіславаўну, маму 7 дзяцей, узнагароджаную Ордэнам Маці. Сустрэча прайшла ў цёплай, нязмушанай абстаноўцы ў фармаце ток-шоу "100 пытанняў даросламу".