Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.09.23

Са святам, паважаныя настаўнікі!

Сёння ў школе панавала святочная атмасфера. Пачаўся дзень з сустрэчы навучэнцамі ля ўвахода ў школу настаўнікаў. Дзеці падрыхтавалі для педагогаў прыемныя словы і рамонак з прадказаннямі. Адарваўшы пялёстак у чарадзейнай кветкі, можна было пазнаць сваю будучыню на бліжэйшы час. На святочнай лінейцы дарослыя, юнакі і дзяўчаты паглядзелі відэавіншаванне для настаўнікаў, падрыхтаванае вучнямі 7 класа. Дзецям таксама нагадалі, што сённяшні дзень - гэта дзень самакіравання, а не дзень непаслушэнства. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце папрасіла дзяцей выконваць правілы бяспечных паводзін.