Гульня-падарожжа "Мая будучая прафесія"
Напярэдадні свята Дня народнага адзінства навучэнцы расказвалі аб прафесіях сваіх бацькоў і разважалі аб тым, якую прафесію ім хацелася б выбраць у будучым, каб прыносіць карысць свайму роднаму краю, сваёй любімай краіне.
Разнастайна, насычана і весела прайшоў суботні квэст у 3 класе "Цікавае побач!": працоўны дэсант, віктарына "Мая Беларусь", наведванне бібліятэкі і выстаўкі кніг, творчая майстэрня. Квэст прысвечаны Дню народнага адзінства. Са святам!