Сёння навучэнцы 4-8 класаў Мірскай СШ у рамках правядзення экскурсіі наведалі вайсковую частку 29969 г.Баранавічы. Дзеці пабывалі ў музеі 8-й радыётэхнічнай брыгады, даведаліся пра гісторыю яе стварэння, паўдзельнічалі ў зборцы аўтаматаў, прымерылі на сябе бронекамізэльку і каску. Пасля музея навучэнцы змаглі наведаць адзіную ў Беларусі станцыю СПА - ТРЛК "Сопка-2".