Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

17.05.23

Адзіны бацькоўскі дзень у Мірскай школе

17.05.2023 ва ўстанове адукацыі прайшоў Адзіны бацькоўскі дзень па тэме "Бяспека дзяцей у сучасным свеце". Па пытанні забеспячэння бацькамі бяспекі непаўналетніх у канікулярны час выступіў інспектар Баранавіцкага ГРАНС Кулеш С.І. Педагог-псіхолаг Дударэвіч Н.В. расказала законным прадстаўнікам аб відах гвалту і мерах яго прадухілення, педагог сацыяльны Лаўрыненка Ю.П. нагадала аб адказнасці за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў. Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Чучманскай А. А. было падрабязна расказана аб здачы навучэнцамі цэнтралізаваных экзаменаў. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Гутырчык В.М. праінфармавала законных прадстаўнікоў аб арганізацыі працоўнай і забаўляльнай занятасці вучняў падчас летніх канікулаў. Таксама ў рамках акцыі "Мая сям'я - мая краіна" выступіла Скрабец Л.Г., шматдзетная маці, якая расказала гісторыю сваёй сям'і і падзялілася вопытам выхавання дзяцей з маладымі сем'ямі.