Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.04.2023

Мітынг-рэквіем да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Сёння, 11.04.2023, прайшоў мітынг-рэквіем, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. На мітынгу прысутнічалі старшы памочнік Баранавіцкага міжраённага пракурора Кірэйчык А. Г., інспектар ІСН Баранавіцкага райвыканкама Папко А. В., выконваючы абавязкі старшыні Навамышскага сельвыканкама Бусько А. Ю., член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, вядучы дыспетчар ААТ "Агракамбінат "Мір" Булыга В. В., галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ "Агракамбінат"Мір" Мініч А. В. Кірэйчык А. Г. сказала пра тое, што ў Год гістарычнай памяці асабліва актуальна гаварыць пра подзвіг беларускага народа, пра тыя пакуты, якія выпалі на долю людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэты дзень служыць не толькі напамінкам аб каласальных стратах для ўсяго чалавецтва, але і папярэджаннем аб немінучасці адказнасці за злачынствы. Аксана Генадзеўна акцэнтавала ўвагу на тым, што працэс па расследаванні фактаў генацыду працягваецца, выяўлены новыя факты, у тым ліку і на тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Прысутныя ўсклалі кветкі да памятнага знака ахвярам генацыду.