Разделы сайта

Главная

История и традиции

Школа была открыта в 1978 году и рассчитана на 320 мест. Сейчас в школе обучается 166 учеников, работает 25 педагогов. Педагоги школы умело направляют и корректируют учебную деятельность своих воспитанников, создают условия для их творческого развития. Школа имеет свою символику: флаг, герб, гимн. В агрогородке Мир, на территории которого расположена школа, действует лыже-роллерная трасса, инициатором строительства которой выступил бывший директор школы А.Н. Жук. Это хорошая база для проведения тренировок, соревнований, спортивных праздников, а для сильных подростков трасса - прекрасная возможность для развития своих способностей. Ученики успешно выступают на соревнованиях различного уровня. Так, юные спортсмены являются членами сборной команды области по лыжным гонкам и биатлону. Выпускники Евгений Шалик и Кистина Вероника - чемпионы республики по этим видам спорта, а также в стрельбе из пневматического оружия в соревнованиях "Снежный снайпер" . С 2012 года школа официально признана  базовым учебным заведением на Брестчине по биатлону.

Символика Мирской школы

Сцяг ДУА "Мірская сярэдняя  школа"

 быў распрацаваны і прыняты ў 2007 г.

 

Блакітны колер сцяга – колер неба, надзеі, аптымізму – гэта нашы гарызонты мэт, бязмежныя і невычэрпныя. Блакітны колер адпавядае гістарычнаму колеру Брэсцкага ваяводства.

  Белы колер – чысціня памкненняў, адчыненая чыстая старонка, на якой нашымі настаўнікамі і вучнямі будуць напісаны словы, што прывядуць да разумення ісціны, дабра і прыгажосці.

 Трохкутнік на сцягу – гэта сімвал устойлівасці ад усіх знешніх уздзеянняў, вострыя вуглы – сімвалы вастрыні розуму, увагі. Настойлівасці, волі, мэтанакіраванасці.

 Гэта сімвал трыадзінства: Вучні – Настаўнікі – Бацькі.

 Герб школы

  Герб (польск.   Herb ад ням. Erbe - спадчына), - сімвалічная эмблема, у прыватнасці для   нас - візуальны адпаведнік школы. Ранні герб меў выгляд шчыта з выявай (галоўны    атрыбут), потым у яго ўвайшлі шлем, кленод (фігура на шлеме), намёт, якім закрывалі шлем ад сонца, карона. Для школьнага герба мы ўзялі наступныя элементы: выгляд шчыта і карону. Плошча герба падзелена на чатыры часткі, якія сімвалізуюць сабой якасці, патрэбныя кожнай асобе: самастойнасць, выхаванасць, смеласць, адукаванасць.       

   

  ЗНАЧЭННЕ КАЛЯРОВАЙ ГАММЫ

 ЧЫРВОНЫ КОЛЕР з’яўляецца сімвалам духоўнага і фізічнага здароўя.

 ЗЯЛЁНЫ КОЛЕР сімвалізуе духоўную маладосць кожнага, хто навучаецца і    вучыць у Мірскай школе, а таксама сімвал спадзяванняў і веры.

  БЛАКІТНЫ КОЛЕР сімвалізуе любоў да азёрнай Беларусі, да ўсяго, што складае духоўную і матэрыяльную спадчыну краіны.

 ЖОЎТЫ КОЛЕР сімвал станоўчай энергіі, якая падтрымлівае гармонію жыцця ў   школе паміж вучнямі , паміж вучнямі і настаўнікамі. Энергія школьнага жыцця тоесная энергіі сонца, якая падтрымлівае жыццё на Зямлі.

 ЗНАЧЭННЕ РАЗМЕШЧАННЫХ НА ГЕРБЕ ВЫЯЎ

   Кніга – сімвал ведаў, дапытлівасці, адной з галоўных крыніц радасці мыслення.

   Формула энергіі: энергія кожнага вучня і настаўніка зліваецца ў адзіную энергетычную плынь, якая дазваляе нам існаваць і заяўляць пра сябе як асоб цікавых, адукаваных, заклапочаных лёсам сваёй школы і Айчыны.

 Камп’ютар – сімвал сучаснасці, хуткай абнаўляльнасці кожнага, хто навучаецца і працуе ў Мірскай СШ. Ён сведчыць пра тое, што ўсе мы крочым у ногу з часам, адчуваем змены ў грамадстве і чуйна рэагуем на іх.

 Выява будовы атама сімвалізуе тое, што ўсе мы ўяўляем сабой адзіны, правільна пабудаваны "атам”, дзе кожны на сваім узроўні грунтоўна і якасна выконвае сваю работу.

 Усё вышэйпералічанае дазваляе нашай школе насіць ганаровае званне Каралевы, твар якой – якасная адукацыя і выхаванне.

 Звярніце ўвагу на КАРОНУ, якая ўвянчала нашу цудоўную, родную, непаўторную, адзіную Мірскую школу.

                               Гімн школы 

                 1. Мы ўсе, Беларусь, твае дзеці

                     Нашчадкі Скарынавых спраў, 

                     А лепшае месца на свеце, 

                     Дзе першы званок прагучаў.

                     Настаўнікі – нашы дарадцы,

                     І што ні ўрок – адкрыццё,

                     А цяжкасцяў нам не збаяцца:

                     Мы песняй вітаем жыццё.

                                    Прыпеў:

                     Родная школа, а мы маладыя,

                     І з кнігай сябруе вучнёўскі наш гурт.

                     Мірская школа – два словы святыя,

                    Для кожнага, хто навучаецца тут.

             2. І кожны ў нас – малайчына!

                 Спяшаемся мы з класа ў клас,

                 Хай славіцца наша Айчына

                 І збудуцца мары ў нас!

                 Нам школай сваёй ганарыцца!

                Так весела крочыць сюды!

                А вырасцем – будуць нам сніцца

                І клікаць дзяцінства гады.

                            Прыпеў.