Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Образовательный туризм

Рэгіёны нашай рэспублікі маюць сваю гісторыю, свае славутасці, свае прыродныя асаблівасці, цікавыя традыцыі, легенды і паданні. Кожны чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй малой Радзімы. Вывучаць і спазнаваць яе лепш практычным спосабам, здзяйсняючы паходы і экскурсіі па родным краі. Экскурсіі і паходы з'яўляюцца найбольш займальнымі для дзяцей, бо яны садзейнічаюць атрыманню новых ведаў, навучанню практычным жыццёвым уменням і навыкам, неабходным у побыце, фізічна ўмацоўваюць і гартуюць дзіцячы арганізм. Кожны маршрут мае сваю тэматычную накіраванасць і накіраваны ў першую чаргу на ўзбагачэнне навучэнцаў ведамі. Формы турысцкай дзейнасці: аўтобусная экскурсія, веласіпедны паход, пешы паход, усё залежыць ад магчымасцей удзельнікаў і мэт. Мэта адукацыйнага турызму: зацікавіць вучняў і педагогаў турысцка-экскурсійнымі магчымасцямі Рэспублікі Беларусь, паказаць прыклады складання маршрутаў экскурсій, паходаў, экспедыцый. Гэты даведнік экскурсійных адукацыйных маршрутаў прызначаны для педагогаў устаноў адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцаў, якія цікавяцца гісторыяй свайго роднага краю.

ПЛАН дзеянняў па эфектыўным развіцці адукацыйнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь


Гульня прэзентацыя "Зямля Беларусі - мая зямля"


Даведнік тэматычных экскурсій па Брэсцкай вобласці


Музеі Беларусі