Цікава і незвычайна прайшло закрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Сёння, у Дзень смеху, дзеці разам з бацькамі атрымалі цудоўную магчымасць наведаць кінасеанс у Мірскім доме культуры. Ва ўтульнай глядзельнай зале ішоў вясёлы, добры сямейны фільм "Чабурашка". Даведацца пра жыццё і творчасць дзіцячага пісьменніка Эдуарда Успенскага, пазнаёміцца з іншымі творамі стваральніка казкі пра Чабурашку дзяўчынкі і хлопчыкі змаглі ў бібліятэцы, дзе адказалі на пытанні займальнай віктарыны.