Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

30.03.2023

Каб закон не парушаць, сябе справай лепш заняць!

Сёння, у чацвёрты дзень вясновых канікулаў, у рамках прафілактычнай акцыі "Карысныя канікулы", для дзяцей школы былі арганізаваны прафілактычнае мерапрыемства "Адказнасць за правапарушэнні", спартыўнае мерапрыемства ў выглядзе матчавай сустрэчы па валейболе паміж камандамі навучэнцаў і работнікаў школы, якую ўзначаліла інспектар ІСН Баранавіцкага РАУС Папко А.У.
Папко Алена Віктараўна напомніла аб адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні. Яна заклікала дзяцей удзельнічаць  у мерапрыемствах, якія праводзяцца ва ўстанове адукацыіі і з'яўляюцца безумоўнай альтэрнатывай лічбаваму свету.
Мерапрыемствы такога кшталту дысцыплінуюць дзяцей, стрымліваюць ад парушэння закону. Падводзячы вынікі мерапрыемстваў, Папко А.У. было сказана, што лепей папярэдзіць правапарушэнне, чым разбірацца з яго наступствамі.