Сёння ў школе прайшла
экалагічная акцыя «Захавай дрэва - здай макулатуру». Асноўнай мэтай акцыі стала імкненне да захавання навакольнага асяроддзя і рэсурсазберажэння, беражлівыя адносіны да прыроды, прыцягненне ўвагі навучэнцаў, іх бацькоў да неабходнасці другаснага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Мы дзякуем усім удзельнікам акцыі!